Спадчына: Заказнік «Стронга»
Серада, 07 Сакавік 2018 14:53
26 кастрычніка 2018 г. — 20 гадоў з дня стварэння ландшафтнага заказніка рэспубліканскага значэння «Стронга» (Баранавіцкі р-н; 1998)
Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Стронга» быў створаны 26 кастрычніка 1998 года згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1634. Гэта быў першы ў Беларусі іхтыалагічны заказнік, які ставіў мэтай захаванне месцазнаходжання знікаючага віду рыб — фарэлі ручаёвай (ба-беларуску стронга) і аховы каштоўных прыродных комплексаў. Рэспубліканскі заказнік з’явіўся на базе заалагічнага заказніка мясцовага значэння «Стронга», створанага па рашэнні № 98 Баранавіцкага райвыканкама 28 сакавіка 1994 года.